Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

Пераход на экалагічна бяспечную ўпакоўку

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

80 гадоў пад мірным небам. У Баранавічах адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці

Як і ўся Беларусь, Баранавічы сёння адзначылі Дзень незалежнасці і 80 гадоў з дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта ў гэты дзень, 3 ліпеня, была вызвалена сталіца Беларусі, і над Мінскам зноў узняўся ў неба чырвоны сцяг. І гэты дзень стаў пунктам адліку незалежнасці нашай рэспублікі, сімвалам свабоды і міру.

Каля Вечнага агню ў цэнтры Баранавічаў у гэты дзень сабраліся сотні неабыякавых гараджан. Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі сілавога блока, прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб'яднанняў, духавенства, ганаровыя жыхары горада. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Карповіч А.У і прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Удзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх, дзякуючы каму мы сёння жывем пад мірным небам. І толькі залпы салюту перапынілі цішыню, якая ўсталявалася над горадам.

А затым бясконцым патокам пацягнуліся людзі да помніка, аддаючы даць павагі подзвігу пакалення пераможцаў, вызваліцелям свету ад фашысцкай заразы.

Толькі на імгненне запаволіўся людскі паток, застыў, падняўшы вочы да неба: у гэты час там праляцелі ўдзельнікі парада ў Мінску, баранавіцкія лётчыкі і група авіятараў «Рускія віцязі».

… І спакойна, і радасна было на душы ад таго, што ў мірным небе Беларусі ўжо 80 гадоў лётаюць толькі нашы самалёты.

Па традыцыі ў Дзень Незалежнасці па ўсёй краіне беларусы спяваюць гімн сваёй краіны. Вось і ўвечары 3 ліпеня ўсе прысутныя на плошчы Леніна баранавічане прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам». Затым адбыўся яркі святочны салют. Рознакаляровыя залпы ўзнімалі ў неба ў гонар вызваліцеляў нашай краіны, у імя ўсіх тых, хто бясстрашна змагаўся на фронце ці служыў надзейным тылам, аднаўляў радзіму пасля вайны і цяпер захоўвае гістарычную памяць, памятае сваю гісторыю, ніколі не забудзе і не дапусціць паўтарэння таго страшнага часу.

Падрыхтаваны
інжынерам па падрыхтоўцы кадраў
РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Майсюком д. ж. па матэрыялах навінавага інтэрнэт-партала Баранавіцкай аб'яднанай газеты «Наш край»

Twitter

Наша погода:

Наша погода